Исполнитель: Алеся Унукоўская Альбом: Не разбіцца Год выхода: 2011 Жанр: Поп
Треклист:
01. Толькі Бог, толькі ты
02. Кліч
03. Нябёсы
04. Хэй, эврыбадзі
05. Мой доўгі шлях
06. Я ехала дамоў
07. Не разбіцца
08. Смакоўніца
09. А я свабодны
10. Царства Бога
11. Золатка
12. Госпад мой мяне знайшоў
13. Зоркі далёка
Калi коратка i шчыра, навошта я зрабiла свой блог – аўдыё -спеўнiк:
Мне не дае спакою прыповесць аб талантах. Я не хачу быць на месцы таго слугi, якога за схаваны талант у зямлю, гаспадар у гневе укiнуў у геену вогненую. Даволi часта адчуваю сябе такiм слугою…. Ох, адчуваю…
Гэта першы рэзон.
А другi: усё часцей мае спевы ўспрымаюцца як «народныя» i перайначваюцца як у тэкстах, так i ў музыцы. Пераважна - ненаўмысна. Маўляў, «не ведаем дзе арыгiнал паслухаць», .. «а як трэба»,… « а вось мы так спяваем» i гд .
Таму вырашыла, як ёсць i амаль колькi ёсць запiсаць для праслаўлення Госпада Бога i для выкарыстання людзям.
Амаль усе спевы нараджалiся як спяваная малiтва i такiмi i з яўляюцца .
Многiя спевы даўно жывуць самастойным жыццём, служаць iнструментам для большага паяднання з Богам, адчування Яго прысутнасцi. I я вельмi рада, што i падчас лiтургii, i падчас пiлiгрымкi цi канцэрту; у касцёле цi малiтоўным доме, царкве - людзi моляцца з дапамогай словау i мелодый, якiя ўсвой час спаслаў мне Дух Святы.
Гэты блог - месца, куды буду сабiраць мае спевы ў адзiны, так бы мовiць, музычны альманах. Каб кожны, хто хоча, хто зацiкаўлены, мог узяць спеў непасрэдна ад аўтара; нічога не змяняць і ведаць дакладна мелодыю і словы. Мог славiць iмi Бога сам, са сваiмi сябрамi, у сваёй Царкве.
Спадзяюся, блог будзе перыядычна папаўняцца.
Бласлаўлення Божага i поспехаў ва ўсiх справах!
Дбайце пра свае таланты!